Джэйран

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэйран
Remove ads

Джэйра́н (Gazella subgutturosa) — млекакормячае роду газелей сямейства пустарогіх.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела 93—116 см, вышыня ў карку 60—75 см, маса 18—33 кг. У самцоў чорныя лірападобныя рогі даўжынёю да 41 см, самкі бязрогія. Афарбоўка верху цела і бакоў пясчаная, ніз цела, шыя і ўнутраныя бакі ног белыя. Каля хваста невялікае белае «люстэрка».

Арэал

Пашыраны ў Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Усходнім Закаўказзі, Казахстане. Жыве ў пустынях, паўпустынях і перадгор’ях, трымаецца групамі.

Спосаб жыцця

Корміцца травяністымі і хмызняковымі раслінамі. Нараджае 1—2 дзіцянят.

Ахова

Падвід джэйрана з Аравійскага паўвострава занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads