Джэк Стэйнбергер

амерыканскі фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэк Стэйнбергер
Remove ads

Джэк Стэ́йнбергер[5] (Штэйнбергер[5]) (англ.: Jack Steinberger; нар. 25 мая 1921, Бад-Кісінген, Германія) — амерыканскі фізік, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1988) за адкрыццё і даследаванне нейтрына і антынейтрына.

Хуткія факты Джэк Стэйнбергер, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў Германіі ў яўрэйскай сям’і. У 1935 годзе сям’я Стэйнбергера эмігруе ў ЗША. У Амерыцы скончыў Чыкагскі ўніверсітэт, ступень бакалаўра (1942). Затым да 1945 года працуе ў радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, займаючыся даследаваннем фізікі элементарных часціц. У 1948 годзе абараняе доктарскую дысертацыю па тэме даследавання мюонаў (мю-мезонаў) у касмічных промнях і адкрыццё з’явы распаду мюонаў на электроны, пазітроны, нейтрына і антынейтрына. У 1949—1950 гадах Джэк Стэйнбергер на пасадзе прафесара Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1950—1968 гадах — прафесар Калумбійскага ўніверсітэта. У 1962 годзе Стэйнбергер сумесна з Леонам Ледэрманам і Мелвінам Шварцам ўпершыню ідэнтыфікаваў нейтрына не ў касмічных прамянях, а ў атрыманых у лабараторных умовах прамяні высокай энергіі.

Remove ads

Зноскі

  1. Jack Steinberger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Jack Steinberger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. www.ae-info.org
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q107213897'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads