Джэніфер Даўдна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джэніфер Эн Дудна (англ.: Jennifer Anne Doudna; нар. 19 лютага 1964[1][2], Вашынгтон) — амерыканскі вучоны, біяхімік, даследчык геномікі, адна са стваральніц тэхналогіі рэдагавання геному CRISPR-Cas9. Працы пераважна прысвечаны структурнай біялогіі і біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2020, сумесна з Эманюэль Шарпанцье) за распрацоўку метаду рэдагавання геному.
Атрымала вядомасць як даследчык РНК-інтэрферэнцыі і першаадкрывальнік тэхнікі рэдагавання геному CRISPR. У 2012 годзе ў сваёй працы Дудна і Эманюэль Шарпанцье сталі першымі, хто прапанаваў, што механізм CRISPR/Cas9 можа быць выкарыстаны для запраграмаванага рэдагавання генаў, што расцэньваецца як адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі біялогіі.
Доктар філасофіі (1989), прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза (з 1997), член Нацыянальных Акадэміі навук (2002) і Медыцынскай акадэміі (2010) ЗША, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016).
Remove ads
Зноскі
- Rogers K. Jennifer Doudna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Jennifer Doudna // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://breakthroughprize.org/Laureates/2/L63 Праверана 6 лютага 2023.
- Marino M. Biography of Jennifer A. Doudna // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. R. Berenbaum — [Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 2004. — Vol. 101, Iss. 49. — P. 16987–16989. — ISSN 0027-8424; 1091-6490 — doi:10.1073/PNAS.0408147101
- Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2023.
- www.nasonline.org Праверана 25 лютага 2018.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads