Джэром Карле

From Wikipedia, the free encyclopedia

Джэром Карле
Remove ads

Джэром Карле (англ.: Jerome Karle, першапачатковая прозвішча Карфункл, Karfunkle; 19 чэрвеня 1918, Бруклін, Нью-Ёрк — 6 чэрвеня 2013, Энандэйл, Вірджынія) — амерыканскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Хербертам Хаўптманам. Больш за паўстагоддзя разам з жонкай хімікам Ізабелай Карле працаваў у United States Naval Research Laboratory[en] (да 2009), член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[12] і Амерыканскага філасофскага таварыства (1990).

Хуткія факты Джэром Карле, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся на Коні-Айлендзе ў Брукліне ў яўрэйскай сям’і[13][14][15]. Бацька, эмігрант з Польшчы Луіс Карфункл, быў мастаком і прадпрымальнікам; маці, Сэйдзі Хелен Кун (родам з Будапешта) — піяністкай і арганісткай (бацькі ажаніліся ў 1911 годзе), і Джэром у дзяцінстве таксама атрымаў сур’ёзную музычную адукацыю[16][17]. Уся яго сям’я на працягу некалькіх пакаленняў была звязана з мастацтвам (дзядзькі — мастак-партрэтыст Іван Рыгоравіч Алінскі, 1878—1962, і скульптар Дэвід Карфункл, 1880—1959)[18][19].

Вучыўся ў сярэдняй школе Аўраама Лінкольна у бруклінскім раёне Коні-Айлэнд, дзе ён жыў да дзевятнаццаці гадоў. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе таксама пазнаёміўся з Хербертам Хаўптманам, а ў 1938 годзе — ступень магістра па біялогіі ў Гарвардскім універсітэце (з-за квоты на студэнтаў-яўрэяў ня быў прыняты ў Гарвардскую медыцынскую школу)[20]. На працягу двух гадоў працаваў клеркам у Дэпартаменце аховы здароўя Нью-Ёрка, а ў 1943 годзе абараніў дысертацыю па фізічнай хіміі ў Мічыганскім універсітэце (дзе таксама пазнаёміўся з будучай жонкай, яны ажаніліся ў 1942 годзе). У тым жа годзе стаў супрацоўнікам Манхэтэнскага праекта на базе Чыкагскага ўніверсітэта, дзе займаўся даследаваннямі па экстракцыі плутонію з яго аксіду.

У 1946 годзе Карле увайшоў у штат ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне (ён працаваў там да адначасовага з жонкай выхаду на пенсію ў адзін і той жа дзень у ліпені 2009 года), дзе зноў сустрэўся з Хаўптманам. У 1950-я гады супрацоўнічаў з ім над стварэннем прамога метаду расшыфроўкі трохмерных малекулярных структур з дапамогай рэнтгенаўскай крышталаграфіі. За гэтыя працы ў 1985 годзе быў ганаранваны Нобелеўскай прэміяй па хіміі. У 1981—84 гадах быў прэзідэнтам Міжнароднага саюза крышталёграфаў.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву».

Remove ads

Узнагароды

• Hillebrand Award Вашынгтонскай секцыі Амерыканскага хімічнага таварыства (1969, сумесна з Ізабелай Карле)
• Нобелеўская прэмія па хіміі (1985)
• Navy Distinguished Civilian Service Award[en] (2009)

Асабістае жыццё

Жонка (з 1942 года) — крышталограф Ізабела Карле (1921—2017), тры дачкі — хімік-арганік Луіс Хэнсан (Louise Isabella Karle Hanson, нар. 1946), крышталограф Джын Мар’яна Карле (Jean Marianne Karle, нар. 1950) і геолаг Мадлен Тоні (Madeleine Diane Tawney, нар. 1955)[21].

Зноскі

1. Jerome Karle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jerome Karle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #139486038 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Week ending Saturday, June 8, 2013

5. Jerome Karle dies at 94; Nobel winner in chemistry // Los Angeles TimesEl Segundo: 2013. — ISSN 0458-3035; 2165-1736

6. Find a Grave — 1996. Праверана 28 чэрвеня 2024.

7. NNDB — 2002.

8. NNDB — 2002. Праверана 4 лютага 2021.

9. Матэматычная генеалогія — 1997.

10. Florida Atlantic University Libraries. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2013.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads