Дземя
возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дз́емя — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свольна, за 23 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,1 ка на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна Верхнядзвінскага раёна.
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Плошча вадазбору 1,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны ў заходняй частцы вышынёй да 5 м, астатнія да 22 м. Вакол возера забалочаная пойма. Берагі пераважна высокія і пясчаныя. Мелкаводдзе вузкае. Зона мелкаводдзя пясчаная. Астатнюю частку дна возера высцілае сапрапель. У паўднёвай частцы маецца востраў плошчай 1,6 га. На поўдні з возера выцякае ручай у раку Свольна.
У возеры водзяцца акунь, шчупак звычайны, лешч, плотка і іншыя віды рыб.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты O-35-141. Выданне 1978 г. Архівавана 16 лютага 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads