Ратайчыцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ратайчыцкі сельсавет
Remove ads

Рата́йчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ратайчыцы.

Хуткія факты Ратайчыцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікалаеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Багачы, Бялёва, Горы, Палінаўка, Робенка і Сарава), з Відамлянскага сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 17 лістапада 1959 года ў склад Дзмітровіцкага сельсавета перададзены вёскі Бялёва, Сарава і Старышова[3]. 14 красавіка 1964 года ў склад новаўтворанага Камянецкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[5]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Малазводскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Баршчэва, Даўбнёва, Кусцічы, Мінкавічы, Мураўчыцы і Хацінава)[6]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Войскага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[7]. 7 верасня 2006 года ў склад Відамлянскага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[8]. 16 верасня 2008 года ў склад сельсавета з Войскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны і Шастакова[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[10], з іх 79,7 % — беларусы, 12,8 % — украінцы, 5,9 % — рускія, 0,9 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года — 998 чалавек[12].

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
  7. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads