Дзмітрый Іванавіч Азарэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Іванавіч Азарэ́віч (1 лістапада 1848 — 1912)[2] — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, доктар грамадзянскага права (1877), прафесар Наварасійскага (1882) і Варшаўскага (1887) універсітэтаў.
Remove ads
Біяграфія
Д. І. Азарэвіч нарадзіўся ў горадзе Горкі Магілёўскай губерні (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сям’і прафесара Горы-Горацкай земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецярбургскай Анненскай школе. У 1866 годзе скончыў 3-ю Санкт-Пецярбургскую гімназію[3], у 1870 годзе юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1872 годзе атрымаў званне магістра рымскага права. З 1874 года ў Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. З 1882 г. Д. І. Азарэвіч у Наварасійскім універсітэце ў Адэсе — выконваючы абавязкі экстраардынарнага прафесара, прафесар кафедры рымскага і грамадзянскага права, сакратар юрыдычнага факультэта (у 1883—1886 гг.), дэкан юрыдычнага факультэта (у 1886—1887 гг.). З 1887 г. прафесар кафедры грамадзянскага права і працэса Варшаўскага ўніверсітэта. З 1903 года Д. І. Азарэвіч у адстаўцы.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Д. І. Азарэвіч займаўся даследаваннямі гісторыі Старажытнага Рыма і Рымскага права. Выступаў з юрыдычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі ў часопісах «Русский весник» і «Журнал гражданского и уголовного права».
Сярод апублікаванага:
- История византийского права. Ч. 1—2. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1876—1877. — 118 с.
- Античный мир и христианство. — Ярославль: Тип. Г. В. Фалька, 1880. — 85 с.
- Патриции и плебеи в Риме : историко-юрид. исследование : В 2-х т. — СПб.: Тип. т-ва «Общественная польза», 1875.
- Система римского права. Т. 1—3. — СПб: Варшава, 1887—1889.
- Брачные элементы и их значение. Историко-юридическое исследование / Дмитрия Азаревича // Временник Демидовского Юридического Лицея. — Ярославль, 1879. — Книга 18. — С. 1—132.
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads