Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Іосіфавіч Іваноўскі (28 кастрычніка (9 лістапада) 1864, с. Нізы, Пецярбургская губерня — 20 красавіка 1920, Растоў-на-Доне) — расійскі фізіёлаг раслін і мікрабіёлаг, заснавальнік вірусалогіі.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт ў 1888 годзе і быў пакінуты пры кафедры батанікі. Пад кіраўніцтвам А. М. Бекетава, А. С. Фамінцына і X. Я. Гобі вывучаў фізіялогію раслін і мікрабіялогію.
Асістэнт Батанічнай лабараторыі Пецярбургскай АН (з 1890 года), прыват-дацэнт Пецярбургскага (1895—1901), прафесар Варшаўскага (1901—1915) і Данскога (з 1915 года) універсітэтаў.
Памёр 20 красавіка 1920 года ў Растове-на-Доне. Пахаваны на тэрыторыі брацкіх могілак, у яго паўночна-ўсходняй частцы.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Пачаўшы ў 1887 годзе вывучэнне захворванняў тытуню на тэрыторыі Бесарабіі і Нікіцкага батанічнага саду, размежаваў так званыя рябуху і мазаічную хваробу (сумесна з В. В. Полаўцавым). Высветліў (1892), што ўзбуджальнік апошняй, у адрозненне ад бактэрый, нябачны ў мікраскоп пры самым моцным павелічэнні, праходзіць праз фарфоравыя фільтры і не расце на звычайных пажыўных асяроддзях. Выявіў у клетках хворых раслін крышталічныя ўключэнні («крышталі Іваноўскага»), адкрыўшы, такім чынам, асаблівы свет узбуджальнікаў захворванняў небактэрыяльнай і непратазойнай прыроды, названых пасля вірусамі. Іваноўскі разглядаў іх як драбнюткія жывыя арганізмы. Акрамя таго, Іваноўскі апублікаваў працы пра асаблівасці фізіялагічных працэсаў у хворых раслінах, уплыў кіслароду на спіртавое закісанне у дрожджаў, стане хларафілу ў раслінах, яго ўстойлівасці да святла, значэнні караціну і ксантафілу, па глебавай мікрабіялогіі.
Remove ads
Зноскі
- Ивановский, Димитрий Иосифович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. Iа. — С. 806.
- Dmitry Ivanovsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Максимов Н. А. Очерк истории физиологии растений в России // Труды института истории естествознания — 1947. — Т. 1. — С. 21–79.
- Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads