Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў (26 верасня 1903 — 18 чэрвеня 1969) — акцёр тэатра і кіно, рэжысёр, тэатральны педагог, народны артыст Беларускай ССР (1940).

Хуткія факты Дзмітрый Аляксеевіч Арлоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1925 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. З 1929 года працаваў у Маскоўскім тэатры УЦСПС, у 1934 годзе перайшоў у Маскоўскі рэалістычны тэатр. У 1936 годзе перабіраецца ў Магілёў. Там ён уступае ў трупу Рускага дзяржаўнага тэатра, грае ў яго спектаклях. З 1939 года становіцца мастацкім кіраўніком гэтага тэатра. Дзмітрый Арлоў дасягаў у сваіх ролях глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет героя, афарбоўваў свае вобразы лірызмам. Камедыйныя ролі Арлова адрозніваліся мяккім гумарам і непасрэднасцю.

З 1934 года пачаў рэжысёрскую дзейнасць. З 1948 года Дзмітрый Аляксеевіч вёў педагагічную працу ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, а ў 1952 годзе ўзначаліў кафедру акцёрскага майстэрства.

Thumb
Магіла Дзмітрыя Арлова на Усходніх могілках Мінска.

Памёр 18 чэрвеня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads