Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка
беларускі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Аляксеевіч Супруне́нка (8 лістапада 1915, Майкоп, Адыгея — 1 жніўня 1990) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956), акадэмік Акадэміі навук БССР (1966).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1938). У 1945—1963 гадах дацэнт, загадчык каферы, прафесар, дэкан матэматычнага факультэта БДУ. У 1963—1987 гадах загадчык лабараторыі Інстытута матэматыкі АН БССР, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Бацька Ірыны Супруненка.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па алгебры і матэматычнай кібернетыцы. Пабудаваў тэорыю развязальных і лакальна-нільпатэнтных лінейных груп і груп падстаноў, даследаваў р-падгрупы Сілава поўнай лінейнай групы, класіфікаваў мінімальныя камутатыўныя падалгебры поўнай метрычнай алгебры над полем, распрацаваў метады развязання экстрэмальных задач на падстановах.
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Айчыннай вайны (1985), Дружбы народаў (1985), «Знак Пашаны» (1961), медалі.
Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за манаграфію «Группы матриц» (1972).
Асноўныя працы
- Разрешимые и нильпотентные линейные группы. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1958.
- Перестановочные матрицы. — Мн.: Наука и техника, 1966 (совм. с Р. И. Тышкевич).
- Группы матриц. — М.: Наука, 1972.
- Группы перестановок. — Мн.: Навука i тэхніка, 1996.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads