Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч (16 кастрычніка 1904, в. Дроздава, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 26 снежня 1942, Мінск, БССР) — беларускі падпольшчык ў гады Вялікай Айчыннай вайны, начальнік разведкі Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б у 1941—1942 гадах.

Хуткія факты Дзмітрый Андрэевіч Караткевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Дроздава Сенненскага павета (цяпер Талачынскі раён, Віцебская вобласць). У 1926—1931 гадах працаваў на партыйнай рабоце ў Талачынскім раёне. У 1931—1935 гадах працаваў міліцыянерам у Менску і раёне. Быў на добрым рахунку ў начальства, атрымліваў заахвочванні за выдатную службу.

У 1935—1937 гадах праходзіў навучанне ў Рэспубліканскай вышэйшай школе прапагандыстаў ЦК КП(б)Б. У 1937—1938 гадах першы сакратар Заслаўскага райкама КП(б)Б. У 1938—1940 гадах член ЦК КП(б) і начальнік Галоўгандлю БССР. У 1940 −1941 гадах дырэктар Мінскага прамгандлю.

У жніўні 1941 года ўступіў у Мінскае падполле. У маі 1941 года ўвайшоў у кіраўніцтва Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б на пасадзе начальніка разведкі. У кастрычніку 1942 года арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі войскамі. Пасля працяглых катаванняў, пакараны праз павешанне на стадыёне «Дынама».

Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Remove ads

Памяць

Імя Дз. А. Караткевіча носіць адна з вуліц у Мінску.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads