Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».

Хуткія факты Дзмітрый Мацяш, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе.

У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[4], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове.

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[5]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсеналу»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 мая 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У чэрвені стаў іграком «Арсенала» на трывалай аснове. У далейшым працягваў рэгулярна выхадзіць на поле, пераважна на замену.

У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[7]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што нападнік працягне выступаць за дзяржынскі клуб у новым сезоне, нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads