Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін
Remove ads

Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін (руск.: Дми́трий Алексе́евич Милю́тин; 28.6(10.7).1816, Масква — 25.1(7.2).1912, Сімэіз) — рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал-фельдмаршал (1898), граф (з 1878). Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Па заканчэнні Высакароднага пансіёну пры Маскоўскім універсітэце (1833) паступіў на ваенную службу. У 1836 годзе скончыў Ваенную акадэмію. Служыў ў Генеральным штабе, у 1839—1845 — у войсках Каўказскай лініі і Чарнамор’я (з 1843 обер-кватэрмайстар). У 1845-56 гадах прафесар Ваеннай акадэміі па кафедры ваеннай геаграфіі, а затым ваеннай статыстыкі. У 1856 годзе быў прызначаны членам камісіі «для паляпшэнняў па вайсковай частцы», у якую прадставіў запіску аб карэннай рэарганізацыі арміі. У 1856-59 гадах начальнік Галоўнага штаба Каўказскай арміі. У 1860 годзе таварыш (намеснік) ваеннага міністра, а з канца 1861 года ваенны міністр.

Хуткія факты Дзмітрый Аляксеевіч Мілюцін, Нараджэнне ...

Правёў шэраг ваенных рэформаў 1860-70-х гг.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Милютин Дмитрий Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads