Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў (1919, в. Кузьмінічы,
Добрушскі раён,
Гомельская вобласць — 22 верасня 1944, Румынія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 27-ай гвардзейскай танкавай брыгады (27-я армія, 2-гі Украінскі фронт), гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Кузьмінічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Да вайны вучыўся ў станіцы Манычскай і працаваў механізатарам у Манычскай МТС Багаеўскага раёна Растоўскай вобласці.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Камандзір роты танкавай брыгады гвардзіі капітан Дзмітрый Гарбачоў вызначыўся 20 жніўня 1944 года падчас прарыву варожай абароны ў раёне горада Ясы (Румынія). Рота знішчыла 3 танкі, 14 гармат, 16 кулямётаў, 18 мінамётаў і шмат гітлераўцаў.
Загінуў 22 верасня 1944 года ў горадзе Турда, Румынія.
Remove ads
Узнагароды
- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 24 сакавіка 1945 года нададзена званне Героя Савецкага Саюза[2].
- Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.
Памяць
- Імянем героя названыя школа ў станіцы Манычскай і плошча ў раённым цэнтры Растоўскай вобласці — станіцы Багаёўскай[3].
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб Гарбачове ўсталявана Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе ў станіцы Манычская, дзе ён вучыўся.
Зноскі
- Советские танкиств удостоенные звания Героя Советского Союза.(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads