Дзмітрый Сцяпанавіч Голад

беларускі геабатанік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзмітрый Сцяпанавіч Голад (17 верасня 1932(1932-09-17)[1], Перароўскі Млынок, Тураўскі раён10 ліпеня 2003(2003-07-10)[1]) — беларускі вучоны-геабатанік, лесавод. Доктар біялагічных навук (1995). Акадэмік Лясной акадэміі навук Украіны (1996), Беларускай інжынернай акадэміі (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).

Хуткія факты Дзмітрый Сцяпанавіч Голад, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 верасня 1932 года ў в. Перароўскі Млынок ў сялянскай сям’і. Бацька памёр у 1938 г., маці загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Застаўшыся сіратой, выхоўваўся ў сям’і дзядзькі.

У 1949 годзе, скончыўшы сямігадовую школу, паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Скончыўшы яго з адзнакай з 1952 годзе працягнуў вучобу на лесагаспадарчым факультэце Беларускага лесатэхнічнага інстытута імя С. М. Кірава, які скончыў у 1957 годзе з адзнакай. У 1959 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біялогіі АН БССР (навуковы кіраўнік — І. Д. Юркевіч).

У 1966 годзе яму прысуджана вучоная ступень кандыдата біялагічных навук. З гэтага часу ён актыўна працаваў у галіне геабатанічнай картаграфіі. Вынікі даследаванняў увайшлі ў манаграфіі. У 1972 годзе ў складзе групы супрацоўнікаў лабараторыі геабатанікі за цыкл работ па вывучэнні структуры расліннага покрыва Беларусі і рацыянальнага выкарыстання раслінных рэсурсаў рэспублікі Д. С. Голаду прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.

У 1988 годзе абраны на пасаду загадчыка лабараторыі геабатанікі Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. Ён арганізоўваў штогадовыя геабатанічныя навуковыя экспедыцыі лабараторыі і непасрэдна ў іх удзельнічаў. Надаваў значную ўвагу праблеме антрапагеннай дынамікі расліннага покрыва Беларусі. Упершыню ім вывучана тэхнагеннае забруджванне прыродна-раслінных комплексаў і лясных экасістэм і дадзена ацэнка іх стану ў сувязі з уздзеяннем палютантаў. Распрацаваны тэарэтычныя прынцыпы і методыка экалагічнага картаграфавання і занавання тэрыторыі ў раёнах з павышаным тэхнагенным забруджваннем і парушанай экалагічнай сітуацыяй. Д. С. Голадам надавалася асаблівая ўвага праблеме эфектыўнага выкарыстання і ўзнаўлення рэкрэацыйных рэсурсаў, якія адыгрываюць вялікую ролю ва ўмацаванні здароўя жыхароў Беларусі.

Настойліва праводзіў у жыццё палажэнне аб тым, што ахова расліннасці тады дзейсная, калі ахоўваюцца цэлыя прыродныя комплексы, а рацыянальнае прыродакарыстанне магчыма толькі пры наяўнасці дакладных дадзеных аб запасах расліннай сыравіны кожнага віду, яго тэрытарыяльным размеркаванні, умовах аднаўлення, захавання рэзерватаў-заказнікаў. а таксама пры ўмове чаргавання плошчаў нарыхтоўкі. Даны навуковыя абгрунтаванні першых нацыянальных паркаў (Браслаўскі, Нарачанскі, Лагойскі, Тураўшчына) і серыі заказнікаў рэспубліканскага значэння, уключаючы асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ў зонах павышанага радыенукліднага забруджвання рэспублікі (Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, Чэрыкаўскі і Краснапольскі). Д. С. Голадам распрацавана рэгіянальная методыка геабатанічнага картаграфавання і на гэтай аснове ўпершыню створана серыя дэталёвых карт расліннасці рэспублікі і асобных яе рэгіёнаў, якія паклалі пачатак новаму навуковаму напрамку ў геабатаніцы — геабатанічнаму картаграфаванню. У 1995 г. Д. С. Голад абараніў доктарскую дысертацыю, у 1996 г. быў абраны акадэмікам Лясной акадэміі навук Украіны.

З яго ўдзелам быў распрацаваны шэраг перспектыўных праектаў (Схемы комплекснага выкарыстання і аховы прыродных рэсурсаў басейнаў рэк Дзвіны, Сожа, Прыпяці, возера Нарач), навукова-метадычных распрацовак, практычных рэкамендацый і навуковых абгрунтаванняў, прынятых для выкарыстання Міністэрствамі сельскай і лясной гаспадаркі, многімі праектнымі інстытутамі і іншымі ўстановамі. Найважнейшыя распрацоўкі дэманстраваліся на выставе дасягненняў народнай гаспадаркі СССР і былі ўзнагароджаны двума бронзавымі (1981, 1985) і сярэбраным (1989) медалямі ВДНГ.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Растительность Белоруссии, ее картографирование, охрана и сипользование. — Мн., 1979.
  • Рекреационные ресурсы бассейна Нарочи и их использование. — Мн., 1989.

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads