Іван Данілавіч Юркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Данілавіч Юркевіч (нар. 22 чэрвеня 1902, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 21 верасня 1991) — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930)[2]. З 1930 г. выкладчык, асістэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута[2], адначасова з 1932 г. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, загадчык кафедры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 г. загадчык лабараторыі і дырэктар Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР[2], з 1963 г. дырэктар, з 1967 г. загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР[2].
Прэзідэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 года[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Работы па пытаннях лясной, лугавой і балотнай расліннасці, феналогіі, плоданашэння, унутрывідавых формаў драўняных раслін[2]. Распрацаваў геабатанічнае раянаванне Беларусі, даў класіфікацыю тыпаў лясоў, правёў даследаванні па ацэнцы стану і аднаўленні сусветна вядомых беларускіх дуброў[2]. Вывучаў структуру расліннага покрыва, заканамернасці яго размяшчэння на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі даследаванняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную методыку картаграфавання расліннасці і на гэтай аснове стварыў серыю геабатанічных карт рэспублікі і асобных рэгіёнаў[2].
Бібліяграфія
- Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977.
- Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам)
- Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)
Remove ads
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года[2].
Гл. таксама
- Лідзія Іванаўна Навічыхіна (Юркевіч) — пляменніца Івана Юркевіча
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads