Дзмітрый Халецкі
(пам. 1598) падскарбі вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзмітрый Есіфавіч Халецкі (Дзмітрый Іосіфавіч; каля 1550 — да 20 студзеня 1598) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Халецкіх герба «Халецкі». Сын Есіфа Міхайлавіча. Мечнік вялікі літоўскі ў 1579—1588 гадах, падскарбі дворны ў 1588—1590 гадах, падскарбі земскі і пісар літоўскі з 1590 года. Вызначыўся добрым кіраваннем скарбам Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак сойма 1589 года. Быў каралеўскім камісарам пры падпісанні Берасцейскай уніі 1596 года.
Сям’я
У шлюбе з Рэгінай з Дыбоўскіх. Дзеці:
- Мікалай Крыштаф (каля 1589—1653), ваявода новагародскі;
- Аляксандр (? — 1651);
- сын;
- сын;
- дачка (1592).
Зноскі
- Dymitr Chalecki // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads