Мікалай Крыштаф Халецкі
(пам. 1653) ваявода новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі мечнік літоўскі (1615—1650), ваявода новагародскі (1650—1653); староста алькеніцкі, ляйпунскі і аліцкі.
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.
Пачаўшы сваё навучанне ў Віленскай акадэміі, працягнуў яго дванаццацігадовым падарожжам па-за мяжой. Вучыўся ў Лёвене (Галандыя) і парыжскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасці» («Laurea Corona Sapientiae») і званне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненне дасканаласці ў вольных навуках. Там жа, у сталіцы Францыі, апублікаваў у 1606 годзе свой першы твор — панегірык у гонар Яна Замойскага.
Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.
Падчас польска-шведскай вайны 1617—1618 гг. выставіў уласную харугву. Пры штурме Парнава прабіўся да яго муроў і першым узарваў петарду[7]. Браў удзел у вайна з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. У Алькеніках трымаў кузню і пушкарню, якія забяспечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[8].
Remove ads
Асноўныя творы
Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:
Зноскі
- Krzysztof Chalecki // Early Modern Letters Online Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 240.
- Г. Галенчанка. Развіццё шляхецкай дэмакратыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ—XVIII ст. Архівавана 26 лістапада 2011. // «Герольд Litherland» № 3—4 (7—8). С. 87—102.
- Oskar Halecki. Mikołaj Krzysztof Chalecki // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 251—252.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads