Дзявочы вінаград

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзявочы вінаград
Remove ads

Дзявочы вінаград[1], дзікі вінаград (Parthenocissus) — род кветкавых раслін сямейства Вінаградавыя (Vitaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматтадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасоніхі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада.

Пашырэнне

Адрозніваецца 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўночнай Амерыкі, ва Усходняй Азіі і на Гімалаях. На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: дзявочы вінаград пяцілісточкавы (Parthenocissus quinquefolia), дзявочы вінаград прымацаваны (Parthenocissus inserta), дзявочы вінаград трохвостраны (Parthenocissus tricuspidata).

Асаблівасці біялогіі

Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. Вырошчваюцца для ўпрыгожання балконаў і фасадаў будынкаў, альтанак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads