Дзявочы вінаград трохвостраны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзявочы вінаград трохвостраны
Remove ads

Дзявочы вінаград трохвостраны[1] (Parthenocíssus tricuspidáta) — від дрэвападобных ліян з роду Дзявочы вінаград (Parthenocissus) сямейства Вінаградавыя (Vitaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Сінонімы [2]

Разнавіднасць: Parthenocissus tricuspidata W.T.Wang.

Germplasm Resources Information Network, NCBI, ITIS і USDA NRCS апісваюць від як Parthenocissus tricuspidata (Siebold & Zucc.) Planch.

Remove ads

Батанічнае апісанне

Далёкаўсходняя ліяна да 15-20 метраў даўжынёй.

Лісце 10-20 см даўжынёй з буйнымі грубымі зубцамі, цёмна-зялёнае, зверху бліскучае. Працягласць вегетацыйнага перыяду складае каля 157 дзён (ад 12 мая да 15 кастрычніка).

У расліны на канцах вусікаў маюцца дыскападобныя пашырэнні, пры дапамозе якіх яна прымацоўваецца да кары дрэў і скал.

Цвіценне — з сярэдзіны чэрвеня да пачатку ліпеня.

Плады — сінявата-чорныя ягады, 6-8 мм у дыяметры, з 1-2 насенінамі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Арэал — Кітай (Аньхой, Фуцзянь, Хэбэй, Хэнань, Цзілінь, Ляанін, Шаньдун), Японія (Хакайда, Хансю, Кюсю, Сікоку), Карэя, Тайвань.

У Расіі гэты від сустракаецца толькі на поўдні Прыморскага краю.

Расце на стромых скалах і абрывах марскога берага. Дыма- і газаўстойлівы.

Інтрадуцыраваны ў многіх краінах свету.

Прымяненне

У лячэбных мэтах прымяняецца ў кітайскай народнай медыцыне.

Маюцца дэкаратыўныя садовыя формы. У культуры з 1862 года.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 93. — 160 с. 2 350 экз.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads