Дзядкі аптэчныя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзядкі́ аптэчныя[1][2], Дзядкі звычайныя (Agrimonia eupatoria) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Назва
Дзядкі аптэчныя, рэпік[3], дзядкі, дзядок, дзядкі-трава, смятаннік, сучкі, шчэрб[4][5].
Батанічнае апісанне


Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—125[1] см з прамым апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11)[1] зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі, жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас. Плод — арэшак. На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі[1].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўрапейскі від. Расліны растуць у шыракалістых і шыракаліста-яловых лясах і на ўзлесках, у хмызняках, каля дарог. Цвітуць у чэрвені—жніўні[1].
Выкарыстанне
Лекавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, процізапаленчага і танізавальнага сродку[1].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads