Дзядкі валасістыя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзядкі валасістыя
Remove ads

Дзядкі́ валасістыя[1][2] (Agrimonia pilosa) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—150 см з тонкім сцяблом, разам з чаранкамі лісця ўкрытым доўгімі валаскамі. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, няпарнаперыстае, складзенае з 5—7(9)[2] лісцікаў рамбічнай формы, з зубчастым краем і апушанай мяккімі валаскамі паверхняй.

Thumb

Кветкі бледна-жоўтага колеру, з пяццю[3] пялёсткамі, сабраныя ў коласападобнае суквецце. Плод — арэшак з прыўзнятымі шыпікамі, якія сыходзяцца ўверсе конусам.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных і трапічных зонах Еўразіі[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, на ўзлесках і палянах драбналістых лясоў, на лугах. Мезафіт і эўтроф[3]. Добра пераносіць недахоп асвятлення[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  3. Репешок волосистый — Agrimonia pilosa: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads