Дзядкі пахучыя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзядкі́ пахучыя[1], дзядкі высокія (Agrimonia procera) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—180 см. Сцябло баразнаватае, разам з чаранкамі лісця ўкрытае валаскамі і залозкамі. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, складзенае з 7—10[1] лісцікаў. Кветкі буйныя, серна-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — колас. Плод — арэшак, укрыты шматрадковымі шыпікамі з кручкамі на канцах.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Еўрапейскі від[2]. Расце на ўскрайках лісцевых лясоў і сярод хмызняку. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads