Дзямянаўцы

вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзямя́наўцы[1] (трансліт.: Dziamianaŭcy, руск.: Демяновцы) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 13 ліпеня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Дзямянавецкага сельсавета[2].

Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад Дзятлава, 108 км ад Гродна. На захадзе вёскі возера, на ўсходзе і поўдні мяжуе з лесам. З паўночнага боку ад вёскі працякае рака Нёман, з поўдня прылягае Ліпічанская пушча, паблізу адзначана вялікая дзюна вышынёй 10-12 метраў, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Аснову планіроўкі складае звілістая шырокая вуліца, забудаваная дыухбакова драўлянымі сядзібамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылля.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 297 жыхароў, 33 двары.
  • 1908 год — 311 жыхароў.
  • 1940 год — 288 жыхароў, 72 двары.
  • 1959 год — 379 жыхароў.
  • 1971 год — 375 жыхароў, 104 гаспадаркі.
  • 1996 год — 185 жыхароў, 87 гаспадарак.
  • 2009 год — 89 чал.
  • 2015 год — 82 жыхары, 51 гаспадарка.

Славутасці

  • Курганны могільнік, за 1,5 км на захад ад вёскі.
  • Селішча, VI—VIII ст., на заходняй ускраіне вёскі.
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1967).
  • Сергіеўская царква (2011).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads