Парэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хвінявічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Накрышкаўскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Накрышкі. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр перанесены ў вёску Парэчча, сельсавет перайменаваны ў Парэцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 20 сакавіка 1990 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Хвінявічы.
13 ліпеня 2007 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Гузні, Дзямянаўцы, Ліпічанская Пушча, Чырвоны Бор, Шаршні, Яблынька — ліквідаванага Дзямянавецкага сельсавета[2]. 28 жніўня 2013 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты — Вялікая Воля, Гута, Капці, Навасёлкі, Руда Яварская — ліквідаванага Рудаяварскага сельсавета[3]. З 1 снежня 2019 года ў склад Парэцкага сельсавета з Беліцкага сельсавета Лідскага раёна была перададзена вёска Карытніца[4].
Remove ads
Склад
Парэцкі сельсавет уключае 27 населеных пунктаў:
- Агароднікі — вёска.
- Аляксандравічы — вёска.
- Вялікая Воля — вёска.
- Ганчары — вёска.
- Гузні — вёска.
- Гута — вёска.
- Дзямянаўцы — вёска.
- Дубраўка — вёска.
- Жыбарты — вёска.
- Капці — вёска.
- Карытніца — вёска.
- Каўпінскія — вёска.
- Латышы — вёска.
- Ліпічанская Пушча — вёска.
- Навасёлкі — вёска.
- Навікі — вёска.
- Нагорнікі — вёска.
- Накрышкі — вёска.
- Парэчча — вёска.
- Разважжа — вёска.
- Раманавічы — вёска.
- Руда Яварская — вёска.
- Русакі — вёска.
- Хвінявічы — аграгарадок.
- Чырвоны Бор — вёска.
- Шаршні — вёска.
- Яблынька — вёска.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1281 чалавек[5], з іх 88,8 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 2,6 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1299 чалавек[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads