Дзямянавецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзямя́навецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дзямянаўцы.

Хуткія факты Дзямянавецкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Дзятлаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 13 ліпеня 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Парэцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: Гузні, Дзямянаўцы, Ліпічанская Пушча, Чырвоны Бор, Шаршні і Яблынька.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads