Дзямідаў (Нараўлянскі раён)
аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзямі́даў[1] (трансліт.: Dziamidaŭ, руск.: Демидов) — аграгарадок у Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галоўчыцкага сельсавета.
У 1924—1954 гадах цэнтр Дзямідаўскага сельсавета.
Remove ads
Насельніцтва
- 2004 год — 121 гаспадарка, 284 жыхары.
У культуры
Мясцовая сялянка Ганна Дуда, распавяла такую гісторыю пра палескага пана Горвата[2]:
![]() |
Быў у яго верабейка такі, баба расказвала. Напэўна, папугайчык. Бо ён гаварыў. Яны ж колісь ня ведалі, што гэта. Дык казалі — верабейка гаварушчы. І ўсё пану расказваў. Ён паазірае, што тыя слугі робляць, ды ўсё пану і раскажа, як пан прыйдзе. Верабейка. Дык тыя слугі ўзялі і зашылі яму жопу. Прыйшоў пан. А той кажа: «Шыла-шыла дый зашыла». Так і прапаў той верабей. Здох. | ![]() |
Гэта гісторыя дала назву кнізе падарожжаў Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы…» (2016).
Remove ads
Славутасці
- Аўтобусны прыпынак у стылі савецкі архітэктурны мадэрнізм.

Вядомыя асобы
- Іван Уладзіміравіч Дуда (нар. 1936)[3] — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
- Юрый Жыгамонт (нар. 1968) — беларускі акцёр і журналіст.
- Ала Валер’еўна Навуменка (нар. 1969) — беларускі педагог, дэпутат.
Зноскі
Литература
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads