Галоўчыцкі сельсавет (Нараўлянскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гало́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Галоўчыцы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР, з 26 ліпеня 1930 года Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзямідаўскага сельсавета[1]. 26 мая 1960 года ў склад Нараўлянскага сельсавета перададзены вёскі Смалегаў і Смалегаўская Рудня[2]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ельскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Маёнтак (злілася з вёскай Галоўчыцы)[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Вербавіцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Антонаў і Грушаўка), а ў склад сельсавета з Красноўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Лубень і Мальцы)[4].
28 лютага 2005 года Гомельскі аблвыканкам выключыў з даных па ўліку і рэгістрацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак як фактычна неіснуючы пасёлак Чырвоны Змагар[5].
Remove ads
Склад
Існуючыя
Галоўчыцкі сельсавет уключае 13 населеных пунктаў:
- Будкі — вёска.
- Гажын — вёска.
- Галоўчыцкая Буда — аграгарадок.
- Галоўчыцы — аграгарадок.
- Дзямідаў — аграгарадок.
- Лінаў — вёска.
- Лубень — вёска.
- Мальцы — вёска.
- Пабеда — вёска.
- Свяча — вёска.
- Чырвоны Востраў — пасёлак.
- Чырвоны Прамень — пасёлак.
- Чэхі — пасёлак.
Былыя
- Чырвоны Змагар — пасёлак.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1479 чалавек[6], з іх 94,1 % — беларусы, 3,0 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 1151 чалавек[8].
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads