Дзям’янаўка

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзям’я́наўка[1] (трансліт.: Dziamjanaŭka, руск.: Демьяновка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76,5 км ад Мінска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва вёскі паходзіць ад уласнага імя Дзям’ян.

Гісторыя

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя вёскі пад акупацыяй Германіі.

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 2 двары, 10 жыхароў
  • 1908 год — 10 двароў, 44 жыхары
  • 1917 год — 21 двор, 132 жыхары
  • 1960 год — 151 жыхар
  • 2002 год — 26 двароў, 49 жыхароў
  • 2007 год — 39 жыхароў[4]
  • 2010 год — 40 жыхароў
  • 2012 год — 20 гаспадарак, 40 жыхароў
  • 2019 год — 36 жыхароў

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads