Дзяніс Іванавіч Ушацкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяніс Іванавіч Ушацкі (нар. 31 сакавіка 1977, г. Душанбэ, Таджыкістан) — беларускі пажарнік, службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Хуткія факты Дзяніс Іванавіч Ушацкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 сакавіка 1977 года ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан)[1].

Скончыў Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый»; магістратуру Камандна-інжынернага інстытута МНС Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне абаронай ад надзвычайных сітуацый»; палкоўнік унутранай службы[1].

Працоўны шлях пачаў з пасады пажарнага, працаваў начальнікам дзяжурнай змены; інспектарам інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду; намеснікам начальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэнні; начальнікам пажарнай аварыйна-выратавальнай часці; намеснікам начальніка Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях па аператыўна-тактычнай рабоце, начальнікам штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый; начальнікам Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Маладзечанскай-гарадскай акругі № 72. Член Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь «За заслугі», медалём «За бездакорную службу» II і III ступені[1].

Сям’я

Жанаты, выхоўвае дачку[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads