Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч
беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч (нар. 8 жніўня 1986, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)».
У 2010—2013 гадах з’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». У 2016—2021 гадах — рэдактар партала TUT.BY.
У снежні 2023 года прыняў непасрэдны ўдзел у сустрэчы «Культурніцкія вынікі 2023 года», якая праходзіла ў Вільнюсе[2].
Remove ads
Творчасць
Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах.
Аўтар кніг:
- «Донжуанскі спіс» Караткевіча" (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с. — ISBN 978-985-7026-43-2)
- «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2014. — 178 с.: іл.; [2] л. укл. — ISBN 978-985-7058-53-2).
У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.
У 2023 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выдаў кнігу біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова:
- «Слюнькоў. Палітычная біаграфія» (Зомбкі: «Янушкевіч», 2023. — 296 с. — ISBN 978-83-970292-0-0)[3].
Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.
Remove ads
Прызнанне
- Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
- Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004).
- Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 года).
- Кандыдат гістарычных навук (2015).
- Лонг-ліст прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)
- «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015)[4][5].
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 22 сакавіка 2023.
- Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 21 снежня 2023.
- Выдавецтва «Янушкевіч» выпусціла біяграфію Слюнькова і яшчэ тры кнігі . Наша Ніва (18 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- Яна Багданава. 6 авторов получили Первую национальную литературную премию (руск.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
- Аўтар «Нашай Нівы» стаў уладальнікам Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі . Наша Ніва (6 верасня 2015). Праверана 7 верасня 2015.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads