Дзяніс Цімафеевіч Мядзведзеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дзяніс Мядзведзеў (нар. 26 студзеня 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Хуткія факты Дзяніс Мядзведзеў, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. Пачынаючы з сезона 2008 стаў трапляць у асноўны склад «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Дзяніс адправіўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». Улетку 2010 вярнуўся з арэнды і стаў выступаць за каманду «Гомель-2» у Другой лізе.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ, светлагорскі «Хімік» і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам[2]. З чэрвеня 2015 года замацаваўся ў асноўным складзе «Гомеля», гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У пачатку 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, перайшоў у мінскі «Прамень». У жніўні 2016 года пакінуў сталічны клуб і неўзабаве вярнуўся ў светлагорскі «Хімік».

У пачатку 2017 года далучыўся да стаўбцоўскага «Нёмана-Агра», а ў жніўні таго ж года стаў іграком «Узды». У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах (да якіх паўабаронца меў адносіны падчас выступаў за «Прамень») атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[3]. У 2018 годзе працаваў па-за футболам, выступаючы таксама на аматарскім узроўні[4].

У жніўні 2020 года быў зноў дыскваліфікаваны на 2 гады па чарговай справе аб дагаварных матчах[5].

Remove ads

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads