Дзяржава Буідаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржава Буі́даў — феадальная дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Існавала ў 935—1055 г. на сучасных тэрыторыях Заходняга і Паўднёвага Ірана, арабскага Ірака.

Дзяржава была заснаваная братамі Ахмедам, Алі і Хасанам Буідамі. У 945 яны занялі Багдад, спрычыняючы падзенне дзяржавы Абасідаў. Найбольшай магутнасці дзяржава дасягнула ў 2-й пал. 10 ст., калі пад яе ўплыў падпала Аравія (Аман, Емен). Гэтым часам у дзяржаве вялося значнае будаўніцтва, заахвочваліся навукі і мастацтва. Але няіснасць цесных эканамічных і палітычных сувязяў паміж асобнымі часткамі дзяржавы і рост феадальнай раздробленасці прывялі дзяржаву да заняпаду, і ў 1055 яна была заваявана сельджукамі.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты.
Спасылкі
- Encyclopedia Iranica: DEYLAMITES Архівавана 16 кастрычніка 2008.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads