Дзяржынава
радавы маёнтак сям’і Дзяржынскіх From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяржы́нава — родавы маёнтак шляхецкай сям’і Дзяржынскіх герба «Суліма».
Размешчана ў Налібоцкай пушчы за 15 км ад Івянца Валожынскага раёна Мінскай вобласці і за 75 км ад Мінска. Тэрытарыяльна ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (былы хутар Дзяржынава).
Радзіма Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага — рэвалюцыянера, савецкага дзяржаўнага дзеяча, заснавальніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам.
Remove ads
Гісторыя
Сядзібны дом з надворнымі пабудовамі, месцы дзяцінства Фелікса Дзяржынскага, узведзены ў 1870-я гады, спалены нямецкімі акупантамі ў час карнай аперацыі «Герман» летам 1943 года.
У 1963 годзе Савет Міністраў БССР абвясціў месца былой сядзібы Дзяржынскіх з прылеглай тэрыторыяй агульнай плошчай 80 га помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У 1972 годзе ў Дзяржынаве адкрыўся мемарыяльны комплекс — філіял Івянецкага мемарыяльнага музея Ф. Э. Дзяржынскага, заснаванагаў 1957 годзе.

На 10-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД 25 мая 2001 года прынята рашэнне пра аднаўленне мемарыяльнага комплексу «Дзяржынава». 28 лютага 2002 года ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Былі адноўлены жылы дом з мансардай і частка сядзібы пры фінансавай падтрымцы спецслужбаў Расіі і Украіны, ААТ «Беларусбанк». 7 кастрычніка 2004 года адбылося адкрыццё адноўленага мемарыяльнага комплексу. Экспазіцыя, створаная ў доме-музеі сям’і Дзяржынскіх, атрымала высокую ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікоў дэлегацый-удзельніц 17-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД, кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле рашэння Мінскага аблвыканкама з 7 чэрвеня 2005 года мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў падпарадкаванні Стаўбцоўскага райвыканкама, з 17 красавіка 2006 года мае сучасны статус і назву. З 1 ліпеня 2006 года дырэктар музея — Т. М. Чуйко.
У 2007 годзе Музей-сядзіба «Дзяржынава» атрымаў заахвочвальны дыплом прэміі ФСБ Расіі ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» за стварэнне высокамастацкай экспазіцыі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Ф. Э. Дзяржынскага.
Тэрыторыя музея-сядзібы складае 6,67 га. Уздоўж дарожкі, праз сасновы бор да музея, створана алея з 49 валуноў, якія сімвалізуюць гады жыцця Фелікса Дзяржынскага. На тэрыторыі музея размешчаны адноўленыя жылы дом і гаспадарчыя пабудовы сядзібы. На плошчы, на высокім пастаменце з цёмна-чырвонага граніту, устаноўлены бронзавы бюст Фелікса Дзяржынскага.
31 кастрычніка 2025 года зменены межы помніка прыроды «сядзіба Ф. Э. Дзяржынскага з прылеглым участкам лесу»[1].
Самыя значныя калекцыі музея: «Мастацтва», «Друкаваныя выданні», «Рэчы», «Нумізматыка». Найбольш каштоўныя экспанаты — кнігі Дзяржынскіх, працоўны стол Фелікса Дзяржынскага, крэсла канца XIX стагоддзя.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
