Дзіванна тараканавая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзіва́нна тараканавая, Дзіванна цёмная[1] (Verbascum blattaria) — від кветкавых раслін роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Remove ads
Апісанне
Двухгадовая або аднагадовая расліна 30—100 см вышынёй. Расліна голая, часам з залозістымі валасінкамі ўверсе. Лісце даўгавата-ланцэтнае, але ў асноўным зубчастае, радзей суцэльнае. Вяночак 25—30 мм у дыяметры. Прыкветак яйкападобны або ланцэтны.
Распаўсюджанне
Расліна натуральна распаўсюджаная ў Еўропе, Цэнтральнай Азіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы; інтрадуцыкаваны ў ЗША, ПАР, Вялікабрытанію[2]. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф[3].
Ва Украіне расце на засоленых вільготных месцах, на лугах, ля берагоў рэк — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Карпат і Палесся, але расце ў Закарпацці.
Галерэя
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. — 2 350 экз.
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- Коровяк тараканий — Verbascum blattaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads