Дзіванна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзіванна
Remove ads

Дзіва́нна[2][3][4] (Verbáscum) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae), які ўключае ў сябе каля 250 (каля 350[4]) відаў, распаўсюджаных у Еўропе і Азіі, з самай вялікай разнастайнасцю ў Міжземнамор’і.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, пераважна густа апушаныя. Сцябло прамастойнае, высокае, простае або галінастае. Лісце чаргаванае або папарна збліжанае, простае, суцэльнае, зрэдку перыстараздзельнае. Кветкі звычайна жоўтага колеру, часам фіялетавага, адзіночныя або па 2—10 у гронкападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — каробачка.

Thumb
Дзіванна фіялетавая (Verbascum phoeniceum). Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Remove ads

Распаўсюджванне і экалогія

Шырока распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўразіі, у Паўночнай Афрыцы і — як заносныя віды — у Паўночнай Амерыцы. Растуць па камяністых схілах, у стэпах, сухіх лугах, пясчаных месцах, каля дарог.

На тэрыторыі Беларусі 7 дзікарослых відаў[5].

Сінонімы[6]

  • Celsia L.
  • Rhabdotosperma Hartl
  • Staurophragma Fisch. & C.A.Mey.

Некаторыя віды

Remove ads

Зноскі

  1. Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 138. — 160 с. 2 350 экз.
  3. Напісанне Дзіванна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах, т. 6. — Мн., 1998. —— С. 111.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  5. Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 2 лютага 2012.
  6. Назва Дзіванна скіпетрападобная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  7. Назва Дзіванна касматая згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  8. Назва Дзіванна велікапышная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
  9. Назва Дзіванна звычайная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. ISBN 5-343-00120-3.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads