Дзімітраўскі батальён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзімітраўскі батальён
Remove ads

Батальён імя Георгі Дзімітрава (ісп.: Batallón Dimitrov, балг.: Батальон "Георги Димитров", грэч. Τάγμα Δημητρόφ) — балканскі пяхотны батальён, які ўдзельнічаў у складзе Інтэрбрыгад у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

Хуткія факты Дзімітраўскі батальён, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Створаны ў канцы 1936 года. 31 студзеня 1937-га ўключаны ў склад XV інтэрбрыгады, баявое хрышчэнне прыняў у бітве на Хараме (абараняў правы фланг рэспубліканскіх войскаў). У ходзе бітвы батальён, як і ўся брыгада, панёс велізарныя страты[1], у баі быў забіты яго першы камандзір Іван Паўнаў-Грэбенараў. 28 верасня 1937 года быў пераведзены ў рэзервовую групу 45-й Інтэрнацыянальнай пяхотнай дывізіі, дзе быў папоўнены добраахвотнікамі. 21 лютага 1938 пераведзены ў склад 129-й інтэрбрыгады, у якой змагаліся прадстаўнікі краін Цэнтральнай Еўропы. Расфармаваны 5 кастрычніка 1938 года, яго апошнім камандзірам быў Ёзэф Павел[2].

Remove ads

Агляд

Складаўся з 800 чалавек, сярод якіх налічвалася 400 балгараў, 160 грэкаў, 25 югаславаў[3] і 215 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. Грэчаскія добраахвотнікі ўступілі ў батальён ужо сфарміраванай асобнай ротай (Грэцкая рота імя Рыгаса Ферэаса). Частка XV інтэрбрыгады нароўні з брытанскім і амерыканскім батальёнамі. Названы ў гонар балгарскага рэвалюцыянера Георгі Дзімітрава.

Зноскі

  1. Beevor (2006) p. 210
  2. Thomas (2001) p. 926
  3. Народни хероји Југославије, 412. стр.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads