Дзімітрый (Драздоў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзімітрый (Драздоў)
Remove ads

Дзімітрый, свецкае імя Мікалай Рыгоравіч Драздоў (нар. 22 студзеня 1953, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).

Хуткія факты Архіепіскап Дзімітрый, Царква ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых.

У 1968—1972 гадах вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб’яднанні.

У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР.

У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію.

З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў у ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры.

30 сакавіка 1978 года пастрыжаны ў манаства.

29 красавіка 1978 года пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 года — у іераманахі.

У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры.

У 1986 годзе ўзведзены ў сан ігумена.

Thumb
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый у час Велікоднай службы, 19 красавіка 2020 года

7 ліпеня 1992 года пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру.

18 лютага 1999 года ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў.

Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 10 кастрычніка 2013 года прызначаны настаяцелем прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве.

30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам.

Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 36) вызвалены ад пасады Сінадальнага аддзела Беларускага экзархата па турэмным служэнні.

Remove ads

Узнагароды

  • 1998 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага III ст.;
  • 2003 год — ордэн звг. Сергія Раданежскага II ст.;
  • 2013 год — ордэн св. блгв. кн. Данііла Маскоўскага II ст.;
  • 2018 год ― ордэн звг. Еўфрасінні Полацкай (БПЦ);
  • 2023 год — ордэн прп. Серафіма Сароўскага II ст.;
  • ордэн св. роўнаап. кн. Уладзіміра III ст.;
  • медаль прп. Сергія Раданежскага II ст.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads