Дзітвянскае балота

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дзітвянскае балота
Remove ads

Дзітвянскае балота — балота на поўдні Воранаўскага раёна і на поўначы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Змяшчаецца ў вадазборы ракі Дзітвы і яе правага прытока Радунькі.

Хуткія факты Дзітвянскае балота, Краіна ...

Агульнае

Плошча 5,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, у сярэднім — 2,3 м, ступень раскладання 36%, попельнасць — 12,9, месцамі — 9,3%. У 1956—60 г. была асушана паўночная частка балота (каля 1,5 тыс. га плошчы), у тым ліку пойма ракі Радунька. Вядзецца здабыча торфа.

Флора

Вырошчваюць шматгадовыя травы. На неасушаных участках расце хмызняк з вярбы, асокі. На поўдні балота сустракаюцца пясчаныя грады, парослыя хмызняком. Пастаянным кампанентам з’яўляюцца бяроза пушыстая і бяроза бародаўчатая.

Літаратура

  • Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. — ISBN 5-85700-001-7
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads