Днюка

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Дню́ка»беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёраў Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе.[1]

Хуткія факты Днюка, Жанр ...

Сюжэт

Звычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй — людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля? Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны…

Remove ads

У фільме здымаліся

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Здымачная група

  • аўтары сцэнарыя і рэжысёры — Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка
  • аператар, мантаж — Андрэй Куціла
  • гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
  • карэкцыя колеру — Дзяніс Волкаў

Узнагароды

  • першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011)
  • узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010)
  • галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010)
Remove ads

Зноскі

  1. Днюка, дак. фільм. Белсат. Праверана 26 красавіка 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads