Докшыцкае ўзвышша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Докшыцкае ўзвышша — паўночная частка Мінскага ўзвышша, якая знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Сярэдняя вышыня — каля 200 м.
На захадзе ўзвышша мяжуе з Нарачана-Вілейскай нізінай, на паўночным захадзе — са Свянцянскімі градамі, на поўначы і ўсходзе — з Верхнебярэзінскай нізінай. На поўдні блізка прылягае да Плешчаніцкага ўзвышша і адмяжоўваецца ад яго далінай ракі Поні.

Максімальная вышыня ўзвышша складае 222,9 м над узроўнем мора. Вяршыня назвы не мае, знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі Антоны, у кіламетры на паўднёвы ўсход ад г. Докшыцы. Вяршыня пазначана металічным трыянгулятарам.
Узвышша з’яўляецца часткай водападзелу паміж рэкамі басейну Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі Зуйка (басейн Нёмана) і Бярэзіна (басейн Дняпра).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads