Поня (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Поня — рака ў Докшыцкім раёне, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
Remove ads
Назва
Назва Поня балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма назвы — *Paniā (Паня́)[1], *Panjā[2].
Звязана з латышскім paņa «балаціна», прускім *panjan (> pannean) «балота», літоўскім pania-bùdė «шэры мухамор», літаральна «балотны грыб» (ад budė (не ядомы) грыб). Літоўскае слова са старой яцвяжскай тэрыторыі, таму *panjan «балота» аднаўляецца і для яцвяжскай мовы[3].
Далей да індаеўрапейскага *pen- «глей, балота, вада», *pon-io «балота»[4].
Назва Поня значыць «Балотная (рака)».
Балцкую назву мае і правы прыток Поні рэчка Варлынь «Жаб’я (рака)».
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 44,9 км. Плошча вадазбору 503 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %.
Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне. Цячэ ў скразной даліне на Докшыцкім узвышшы.
Асноўны прыток — р. Варлынка (справа). Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярацыйных каналаў. Рэчышча каналізаванае, шырынёй ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads