Плешчаніцкае ўзвышша

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Плешчаніцкае ўзвышша — частка Мінскага ўзвышша. Размешчана на поўначы Мінскай вобласці і на поўдні Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Плешчаніцкае ўзвышша, Размяшчэнне ...

Абмежавана Нарачана-Вілейскай і Верхнебярэзінскай нізінамі на захадзе і ўсходзе, скразнымі далінамі рэк Вілія — Поня на поўначы і Ілія — Гайна на поўдні. Частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў.

Remove ads

Геалогія

У тэктанічных адносінах прымеркавана да Вілейскага пахаванага выступу Беларускай антэклізы. На фундаменце залягаюць адклады сярэдняга дэвону, перакрытыя антрапагенавай тоўшчай.

На поўдні ўзвышша пад антрапагенавымі адкладамі залягаюць сярэднядэвонскія пясчанікі, алеўрыты, мергелі і даламіты, на поўначы яны перакрыты больш познімі пяскамі, пясчанікамі і алеўралітамі з праслоямі глін, мергеляў і даламітаў. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў 110—120 м, найбольшая магутнасць прымеркавана да гляцыядэпрэсій у рэльефе даантрапагенавай паверхні, дзе існуюць скразныя даліны, і лакальных падняццяў пахаванага рэльефу. Прадстаўлены антрапагенавыя адклады ледавіковымі, водна-ледавіковымі і міжледавіковымі (алювіяльнымі, азёрнымі, балотнымі, схілавымі) утварэннямі. Пашыраны ледавіковыя і водна-ледавіковыя пясчаныя, пясчана-жвіровыя, жвірова-галечныя з валунамі намнажэнні з фрагментарнымі праслоямі марэнных супескаў і суглінкаў. Міжледавіковыя гарызонты вельмі нераўнамерныя па распасціранню і магутнасці, уключаюць алювіяльныя, схілавыя, азёрныя і балотныя адклады. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф.

Сучасны градава-ўзгорысты і ўзгорыста-ўвалісты рэльеф сфарміраваўся ў выніку ледавіковай акумуляцыі ў час сожскага зледзянення і пазнейшай эразійна-дэнудацыйнай перапрацоўкі ў познім атрапагене і галацэне.

Remove ads

Рэльеф

Thumb
Мемарыяльны комплекс Хатынь.

Найвышэйшы пункт Плешчаніцкага ўзвышша размешчаны ў паўднёвай частцы, у Мінскай вобласці, Лагойскім раёне. Знаходзіцца за 3,4 км на паўночны паўночны захад ад в. Алешнікі, за 4,2 км на паўночны захад ад в. Юркавічы, за 5,2 км на паўночны ўсход ад в. Слагавішча, за 3,6 км на поўдзень ад мемарыяльнага комплексу Хатынь. Гара 315,4 м моцна ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю, на вяршыні захаваліся рэшткі драўлянага трыянгулятара, ёсць геадэзічная адзнака вышыні.

Вылучаюцца 3 паласы град. Знешнія грады насыпныя, спадзістыя; унутраныя і цэнтральныя з лускавата-насоўнымі і складкавымі гляцыядыслакацыямі. Трапляюцца озы і камы. На поўдні, на прыўзнятых участках, рэльеф буйнаўзгорысты. У паўночнай частцы ўзвышша грады выцягнуты ў мерыдыянальным напрамку, у паўднёвай адхіляюцца на захад, паўночны захад у бок Ільянскага вуглавога масіву.

Узвышша праразаюць старажытныя лагчыны сцёку, якія часткова наследаваны сучаснымі рэкамі. На заходнім схіле — рака Дзвінаса, Ілія (прытокі Віліі), на ўсходнім — рака Гайна і Цна (басейн Бярэзіны). Водападзельнае становішча абумоўлівае адсутнасць буйных рэк. Даліны рэк неглыбокія, слабатэрасаваныя, месцамі забалочаныя. На р. Дзвінаса створана Плешчаніцкае вадасховішча.

Remove ads

Глебы і расліннасць

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя глебы, таксама пашыраны тарфяна-балотныя і поймавыя. Дзярнова-падзолістыя слабаападзоленыя глебы на магутных пясках, водна-ледавіковых і марэнных супесках (пасцілаюцца пяскамі) на ўсходніх схілах, на водна-ледавіковых і марэнных супесках (падсцілаюцца марэннымі суглінкамі) — на заходніх. Да западзін паміж вярхоўямі Цны і Дзвінасы і скразной даліны Ілія—Гайна прымеркаваны нізінныя тарфяна-балотныя, да далін рэк поймавыя тарфяна-балотныя глебы.

Thumb
Лес на ўзгорку Плешчаніцкага ўзвышша.

Пад лесам 50 % тэрыторыі. Паўночная частка ўзвышша ў наваколлі Бягомля і ў басейне Цны занята буйнымі масівамі з хваёвых і ялова-хваёвых кусцікава-зеленамошных лясоў на водна-ледавіковых супесках (падсцілаюцца пяскамі). Сярод іх пераважаюць хвойнікі бруснічна-імшыстыя, часам арляковыя і чарнічныя, на самых павышаных месцах верасовыя, у невялікіх западзінах трапляюцца ельнікі імшыстыя і чарнічныя. Цэнтральная частка каля Плешчаніц пад яловымі зеленамошна-кіслічнымі лясамі з дамешкам шыракалістых парод на водна-ледавіковых супесках (падсцілаюцца марэнным суглінкам), яны чаргуюцца з хвойнікамі імшыстымі і чарнічнымі. Пашыраны другасныя драбналістыя лясы з перавагай бярозы і асіны на высечках. Паўднёвая частка ўзвышша занята ўчасткамі ялова-хваёвых лясоў бруснічна-імшыстых і чарнічных тыпаў у спалучэнні з ельнікамі асакова-даўгамошнымі. Найбольш буйныя масівы балот, пераважна сфагнавых, укрытых хвояй або бязлесых, каля вярхоўяў Іліі, Дзвінасы, Віліі, Цны (і па левабярэжжы ракі). У поймах Іліі, Дзвінасы, Цны, трапляюцца чорнаальховыя лясы, разнатраўна-асаковыя нізінныя балоты і лугі, часткова меліяраваныя.

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads