Домжарыцкае (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

До́мжарыцкаевозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч, за 26 км на паўднёвы захад ад горада Лепель, за 1 км на ўсход ад вёскі Домжарыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Хуткія факты Домжарыцкае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 2,29 км². Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,2 м. Даўжыня 1,97 км, найбольшая шырыня 1,33 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб'ём вады 2,81 млн. м³. Плошча вадазбору 30,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны нізкія, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. На ўсходзе возера вялікі заліў. Берагі нізкія, забалочаныя, у паўднёвай частцы тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, каля берагоў выслана торфам, месцамі пяском, у цэнтральнай частцы сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай празрыстасцю (да 0,6 м), змяшчае вялікую колькасць арганічнага рэчыва. Колернасць вады 120—140°. Возера дыстрафіруючае, поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 150 м. Слабапраточнае. На паўночным захадзе з возера выцякае ручай у раку Сергуч.

На беразе возера гасцінічны комплекс «Домжарыцы», Дом рыбака[1].

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 66. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads