Домса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
До́мса — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Запакулка (басейн Дняпра).
Remove ads
Назва
Назва Домса балцкага паходжання.
Корань Dom- таксама ў літоўскіх рачных назвах Domija (< *Domė), Dom-antas, роднасны корань Dam- у гідроніме Damaša[2]. Корань параўноўваецца з латышскім duoms «глыбокае месца ў рацэ»[3].
Гэты ж корань у назве Домша (рэкі ў басейнах Сожа і Дзясны)[4], у назве жыздрынскай ракі Дамаслаўка на Верхнім Павоччы[5] (з пашыральнікам -sl-).
Пашыральнік -s- як у рачной назве Водса (< *Vad-(u)s-a) на Верхнім Дняпры[6].
Значэнне назвы Домсы можна перадаць як «Глыбокая (рака)» («Глыбачка»).
У басейне ракі Друць, дзе працякае Домса, балцкія назвы таксама ў рэк Няропля, Рэкта.
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 8,5 км[7]. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Ветка, вусце за 1 км на поўдзень ад вёскі Шылавічы.
Ад вытоку да вёскі Вялікі Кудзін (1,9 км) рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Баран (злева).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads