Няропля (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Няропля (рака)
Remove ads

Няро́пля[2] — рака ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Хуткія факты Няропля, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Няропля балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў[3].

Корань Ner- у літоўскіх рачных назвах тыпу Neris, Nereta, Nerotis[4], у балцкіх гідронімах на ўсходзе Нярус(с)а (прыток Дзясны), Нерата (возера ля дзвінскай ракі Таропы)[5], Нераста (рака на Павоччы)[6].

Варыянт гэтага кораня Nar- у назвах тыпу Нарач, Нароўля, літоўскіх гідронімах Narantis, Narasa, Narutis, Nar-akys, Nar-upis[7].

Звязана з літоўскім nerti «ныраць», naras «нырок (у ваду)». Далей да індаеўрапейскага ner- «ныраць, пагружацца; нара, логвішча»[8].

Другая аснова ў назве Няропля звязаная з літоўскім upė, прускім api «рака»[9], якія ў гідронімах Каспля, Вопь, Упа.

Значэнне назвы Няропля (< Ner-upė) можна перадаць як «Глыбокая рака».

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня ракі 30 (25[2][10]) км. Плошча вадазбору 200 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Ількавічы, вусце за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Каліноўка. Рэчышча, за выключэннем 2 км у вярхоўі, каналізаванае. Цячэ праз возера Няропля. Вадазбор на поўначы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — Запакулка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads