Дом з вуліцы Вызвалення, 4
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дом з вуліцы Вызвалення, 4 — жылы дом пачатку XX стагоддзя з вул. Вызвалення ў Мінску з'яўляецца помнікам драўлянай архітэктуры Ракаўскага прадмесця. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо.

Remove ads
Гісторыя
Гісторыя помніка сведчыць, што ў ім адлюстраваны не толькі рысы драўлянага дойлідства, характэрныя для былой вул. Уваскрасенскай, але і характэрныя асаблівасці забудовы прадмесцяў XIX — пачатку XX ст. Натурнае даследаванне помніка было выканана ў 1985 г. у сувязі з разборкай дома і перавозам яго ў музей. Даследаванні паказалі, што веранда прыбудавана пазней, у 1960 г. Планіроўка дома захавалася.
Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу Мінска другой паловы XIX — пачатку XX ст., участак, на якім быў узведзены дом, знаходзіўся ў 630-м квартале пад № 3 у другой частцы горада. У той час пляц з забудовай належаў Лейбу Гіршавічу Куперу. Акрамя жылога дома на пляцы існавалі хлеў, лядоўня. Плошча пляца складала 121,5 кв. саж.
Паводле дакумента, дом пабудаваны каля 1906—1907 гг. Меў памеры 18х10х5,8 аршын, крыты гонтай. Праект на будаўніцтва жылога дома быў зацверджаны ў 1895 г. Акрамя дома на пляцы меркавалася пабудаваць яшчэ драўляны флігель. Па праекце дом складаўся з дзвюх жылых чатырохпакаёвых кватэр. Уваходы былі з боку двара праз блакіраваную веранду і кухню. У працэсе будаўніцтва адбыліся нязначныя адхіленні ад праекта.
Аналіз планаў пабудовы за 1895, 1948 і 1984 гг. сведчыць, што за перыяд існавання планіровачная структура не мела значных пераробак.
Remove ads
Архітэктура
Сцены рублены ў чысты вугал з зашыўкай дэкаратыўнымі накладкамі і карнізам. Бярвёны абчасаныя на два канты. Пастаўлены на бутабетонны падмурак. Капітальнай сцяной падзелены на дзве часткі. Падлога двайная на лагах. Столь таксама двухслойная. Дах кроквенны, апошнім часам быў накрыты дранкай. Галоўны фасад падзелены прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прапіленым і вытачаным дэкорам, з філянговымі аканіцамі. На дваровым фасадзе зроблена веранда з ганкам.
Remove ads
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом з вуліцы Вызвалення, 4
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads