Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 (Орша)map
Remove ads

Дом па вуліцы Уладзіміра Леніна, 26 — будынак у Оршы. Пабудаваны ў пачатку XX ст. У савецкі час тут знаходзілася медыцынская ўстанова. Цяпер у будынку размяшчаецца Музей Уладзіміра Караткевіча. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Хуткія факты Краіна, Месцазнаходжанне ...
Remove ads

Архітэктура

Галоўны фасад прамавугольнага ў плане аднапавярховага аб’ёму, выцягнутага ўздоўж вуліцы, мае сіметрычна-восевае вырашэнне з лучковымі ўваходным і аконнымі праёмамі. Над уваходам навес па вітых арнаментальных кранштэйнах з жалеза. Пластыка і дэкор фасада ствараюцца сродкамі дэкаратыўнай цаглянай муроўкі, выкарыстаны сандрыкі, руст, лапаткі, цокаль апрацаваны філёнгамі. Прафіляваны карніз, які аддзяляе фасад ад двухсхільнага даху, у цэнтры вылучаны франтонам.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads