Дом па праспекце Незалежнасці, 23

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Дом па праспекце Незалежнасці, 23map
Remove ads

Дом па праспекце Незалежнасці, 23 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 5) і Энгельса (№ 8). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1]. У 1975 годзе выканана прыбудова з боку двара для ўніверсама «Цэнтральны», зроблена газасвятлорэклама (архітэктар У. Сарочкін у сааўтарстве)[2].

Хуткія факты Краіна, Горад ...

У будынку размяшчаюцца універсам «Цэнтральны», першы ў горадзе рэстаран McDonald’s, уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». 11 красавіка 2012 года, у гадавіну тэракта ў Мінскім метро, на ўваходзе на станцыі ўстаноўлены мемарыяльны знак «Рака памяці» скульптара Канстанціна Селіханава.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Першы ў горадзе рэстаран McDonald’s
Thumb
Інтэр’ер універсама «Цэнтральны»

Аднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 22, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
  2. Сорочкин Владимир Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads