Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)map
Remove ads

До́ўгае во́зера — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці (басейн ракі Шошы). Найглыбейшае возера Беларусі (да 53,7 м)[1].

Хуткія факты Доўгае возера, Морфаметрыя ...
Remove ads

Гідраграфія

Плошча паверхні возера — 2,19 км², даўжыня каля 7 км, найбольшая шырыня 0,7[2] км, сярэдняя — 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 53,7 м, сярэдняя 16,6 м. Аб’ём вады 43,17 млн м³, плошча вадазбору 30,4 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, глыбока ўрэзана (на 70-80 м) у тоўшчу марэны. Падводныя схілы катлавіны вельмі стромкія.

Схілы вышынёй ад 10 метраў на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе да 25—30 метраў у астатняй частцы, стромкія, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія Доўгага возера звілістая, даўжынёй 14,9 км. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе нізкія да 0,2 м, зарослыя хмызняком.

Літаральная зона вузкая. Ложа возера з глыбіні 3 м мае карытападобную форму. У цэнтральнай частцы возера па доўгай восі цягнецца некалькі глыбокіх упадзін, падзеленых падняццямі дна. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, месцамі з валунамі. У глыбакаводнай частцы дно глеістае, у залівах пакрыта сапрапелем.

Упадаюць ручаі з азёр Свядава і Псуя, выцякае ручай у возера Шо.

Remove ads

Экалогія

Возера Доўгае мезатрофнае, слабапраточнае. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласць да 25 метраў ад берага, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 5—7 метраў.

Па ўсёй тоўшчы вады шмат кіслароду і нізкія тэмпературы; улетку толькі паверневы слой вады да глыбіні 7‒8 м праграецца да 18‒20 °C, глыбей (да 20 м) — да 5‒6 °С.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, мянтуз, лінь, сняток і іншыя віды рыб. Адзначаны пасяленні баброў, жыве рэліктавы від ледавіковага перыяду — рачок лімнакалянус даўгахвосты, бакаплаў Паласа.

На возеры і навакольнай тэрыторыі створаны гідралагічны заказнік «Доўгае»[3]

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads